Ткацтва і вышыўка – старажытныя рамёствы, спакон вякоў распаўсюджаныя на Беларусі – прадстаўлены ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь разнастайнымі ўзорамі ручнікоў, абрусаў, посцілак, дываноў і іншых відаў дэкаратыўных тканін. У калекцыі вылучаюцца, зыходзячы з побытавага прызначэння, тканіны для вырабу адзення і тканіны, для абсталявання і аздаблення жылля (тканіны для інтэр’ера, утылітарна-дэкаратыўныя). Першае паступленне ў калекцыю музея – адзенне і прадметы ткацтва – адбылося 7 чэрвеня 1957 г. падчас экспедыцыі навуковых супрацоўнікаў у Чырвонаслабоцкі раён Мінскай вобласці і Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Калекцыя беларускага народнага адзення другой паловы ХІХ – першай паловы ХХ ст. мае вялікую мастацкую вартасць і навуковую каштоўнасць, дае ўяўленне аб багатых традыцыях, разнастайнасці тэхнікі ткацтва, вышыўкі і карункапляцення, асаблівасцях дэкору, арнаментаў, спосабаў нашэння. Сотні ўзораў адзення, святочных і абрадавых строяў, спадніц, андаракаў, паясоў, намітак, кашуль выкананы ў традыцыях, якія на Беларусі вякамі існавалі і ўдасканальваліся. Калекцыя ўражвае разнастайнасцю ўзораў і кампазіцый геаметрычнага, расліннага, зааморфнага характару, багаццем каларыстычнай гамы і матываў. З ткацтвам звязаны старадаўнія народныя абрады. Сярод тканін дэкаратыўна-абрадавага прызначэння пераважаюць ручнікі Заходняга і Усходняга Палесся, Панямоння, Падняпроўя і Цэнтральнага гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
З ткацтвам звязаны старадаўнія народныя абрады. Сярод тканін дэкаратыўна-абрадавага прызначэння пераважаюць ручнікі Заходняга і Усходняга Палесся, Панямоння, Падняпроўя і Цэнтральнага гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея